Справаводзтва па-беларуску!
Пятніца, 19.04.2024, 11:38
Вітаю Вас Гість | RSS
 
Головна Аб насРеєстраціяВхід
Меню сайту
Увайсьці
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПнАўтСрЧцПтСбНд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Справаводзтва па-беларуску!

Справаводзтва па-беларуску! — пэрсанальная кампанія беларускага палітыка і грамадзкага актывіста, Ігара Случака, накіраваная на перавод справаводзтва ў дзяржаўных установах і іншых установах і арганізацыях на беларускую мову, зьмяненьне заканадаўства аб мовах і павышэньне статусу беларускай мовы ў Беларусі.

На сёньняшні час галоўным вынікам пэрсанальнай кампаніі «Справаводзтва па-беларуску!» зьяўляецца ўнясеньне ў праект Закону Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзянаў і юрыдычных асобаў» зьменаў, паводле якіх абавязковым зьяўляецца паданьне адказаў на звароты грамадзянаў на мове звароту. 18 ліпеня 2011 праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» быў падпісаны і ўступіць у дзеяньне праз 6 месяцаў з моманту падпісаньня. Як працяг лябіяваньня заканадаўчых зьменаў у накірунку павышэньня статусу беларускай мовы была ініцыятыва пэрсанальнага звароту да кожнага дэпутату Палаты прадстаўнікоў Парлямэнту Беларусі з прапановай унёску зьменаў у закон «Аб мовах», якія падрыхтаваў Ігар Случак (зьмены у 28 артыкулаў закона).


Ігар Случак

Ігар Случак

І́гар Уладзі́меравіч Случа́к (нар. 9 кастрычніка 1984, в. Сьвяцілавічы Веткаўскага раёну) — беларускі палітык. Нарадзіўся ў в. Сьвяцілавічы Веткаўскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі, у сям’і настаўнікаў. У 2004 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы тэхнікум. Спэцыяльнасьць — «Тэхналёгія, абсталяваньне і аўтаматызацыя машынабудаваньня», кваліфікацыя — тэхнік-мэханік. З 2004 па 2008 гады навучаўся на юрыдычным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны. Спэцыяльнасьць — «Правазнаўства». З 2008 году навучаецца на юрыдычным факультэце Тартускага ўнівэрсытэту (Эстонія). Спэцыяльнасьць — «Правазнаўства». Валодае беларускай (родная), расейскай, эстонскай і ангельскай мовамі. Быў даверанай асобай кандыдатаў ў дэпутаты на мясцовых выбарах 2007 году й парлямэнцкіх выбарах 2008 году. У 2010 годзе балятаваўся ў дэпутаты Гомельскага гарадзкога Савету дэпутатаў. 18 ліпеня 2009 году распачаў пэрсанальную кампанію «Справаводзтва па-беларуску!», мэтай якой зьяўляецца перавод справаводзтва ў дзяржаўных  ды іншых установах і арганізацыях на беларускую мову, зьмяненьне заканадаўства аб мовах і павышэньне статусу беларускай мовы ў Беларусі.У 2007—2008 гадах выдаваў першы цалкам беларускамоўны друкаваны сродак масавай інфармацыі Гомельскай вобласьці — малатыражны (299 асобнікаў) бюлетэнь «Гомельскія Навіны». У 2010—2011 зьяўляўся намесьнікам старшыні Гомельскае мескае арганізацыі Грамадзкага аб’яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, але 07.02.2011 напярэдадні заявы аб намеры ўдзельнічаць у Парлямэнцкіх выбарах-2012 зышоў з пасады, матывуючы свой крок тым, што «ТБМ усё ж больш культурніцкая арганізацыя, а ўдзел у выбарах — гэта палітычная акцыя». Займаецца дасьледваннем гісторыі беларускага студэнцтва Тартускага ўнівэрсытэту ў перыяд з 1632 па 1918 гады. Асноўнымі мэтамі дасьледванняў зьяўляецца вывучэнне перыяду навучання ў Тартускім унівэсытэце Антона Луцкевіча, Усевалада Ігнатоўскага, Радаслава Астроўскага, а таксама студэнтаў Гомельшчыны і беларускіх студэнцкіх арганізацый Тартускага ўнівэрсытэту.

Васіль Бабіч

Васіль Бабіч (па-ўкраінску — Василь Бабич) — украінскі палітык і музыкант, сябра Усеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода». Таксама зьяўляецца журналістам газэты "Всеукраїнське об'єднання «Свобода»". Нарадзіўся 9 лістапада 1989 году ў горадзе Кіеве, Украіна. Ад верасьня 1998 па чэрвень 2009 году — вучань Кіеўскай Сярэдняй Адмысловай Музычнай школы імя Мікалая Лысенкі. Па спэцыяльнасьці — віялянчэліст. Ад 2009 году студэнт Нацыянальнай музычнай акадэміі Ўкраіны імя Пятра Чайкоўскага. Ў траўні-верасьні 2009  —  намесьнік старшыні Грамадзкай Арганізацыі «Вікімедіа Україна», адзін з яе заснавальнікаў. 

Праца на ніве абароны і падтрымкі беларускай мовы

Васіль Бабіч напісаў шмат артыкулаў па-беларуску ў вікіпэдыю. Ў Кіеве зьяўляецца сябрам "Клюбу беларускай мовы"  — аб'яднаньня ахвотных да вывучэньня беларускай мовы ды культуры.  Падрымлівае беларусаў палітычна   — напрыклад, браў удзел ў акцыі каля беларускай амбасады ў Кіеве, накіраванай супраць палітыкі русіфікацыі ў Беларусі, падтрымкі палітычных зьняволеных. Таксама даследжвае палітычную геаграфію Беларусі, галоўным чынам, Выбары 1994 і рэфэрэндум 1995 году. Як журналіст газэты   "Всеукраїнське об'єднання «Свобода»" інфармуе украінскае грамадства пра падзеі ў Беларусі, стан справоў з абаронай беларускай мовы.  Далучыўся да кампаніі Ігара Случака    «Справаводзтва па-беларуску!», распрацаваў мапу, якая адлюстроўвае рэгіянальныя вынікі кампаніі. Таксама распрацаваў лягатып кампаніі. 

Архіў допісаў
Апытваньне
Якой павінна быць дзяржаўная мова ў Беларусі?
Всього відповідей: 71
Сябры праекту
Статыстыка

Ан-ляйн усяго: 1
госьці: 1
карыстальнікі: 0
Ігар Случак, Васіль Бабіч © 2024
Зробити безкоштовний сайт з uCoz