
У выніку супрацоўніцтва з украінскім палітыкам, электаральным географам, блогерам Васілем Бабічам, была створана мапа, якая адлюстроўвае рэгіянальныя вінікі кампаніі. У выкарыстаньні чыноўнікамі беларускай мовы ў справаводзтве ёсьць дастаткова выразныя рэгіянальныя адрозьненьні. Так, на Гомельшчыне найбольшая колькасьць адказаў, у якіх чыноўнікі прынцыпова адмаўляюцца ўжываць беларускую мову. Найбольшая колькасьць (у адсотках) адказаў па-беларуску — на Гарадзеншчыне.
| Рэгіён/Адказ (толькі па раённых выканаўчых камітэтах) | па-беларуску | спачатку па-расейску, пасьля — па-беларуску | па-расейску (Бяз ўліку тых, хто «прынцыпова не ўжывае») | Прынцыпова не ўжываюць беларускую мову | Няма адказаў |
| Берасьцейшчына | 12 | 2 | 0 | 1 | 1 |
| Віцебшчына | 10 | 6 | 3 | 0 | 2 |
| Гомельшчына | 5 | 9 | 2 | 4 | 1 |
| Гарадзеншчына | 14 | 2 | 0 | 0 | 1 |
| Магілёўшчына | 10 | 6 | 3 | 1 | 1 |
| Меншчына | 18 | 2 | 1 | 0 | 1 |
| Менск (раёны) | 5 | 1 | 0 | 0 | 3 |
| Агулам па Беларусі | 74 | 28 | 9 | 6 | 10 |


