Справаводзтва па-беларуску!
Чацьвер, 18.04.2024, 14:44
Вітаю Вас Гість | RSS
 
Головна Каталог статейРеєстраціяВхід
Меню сайту
Увайсьці
Катэгорыі
Васіль Бабіч [2]
Ігар Случак [0]
Головна » Статті » Васіль Бабіч

Дэпутацкі маразм на моўным грунце ў Беларусі
Адэпты ідэалогіі «рускага свету», як «рэгіянал» Калеснічэнка, або мэр Адэсы, Кастусёў часта спрабуюць выдаваць сваю русіфікатарскую дзейнасць, як барацьбу за «раўнапраўе моваў». Маўляў, глядзіце: зараз у Адэсе ўсе школы дзвюхмоўныя - больш няма ніякага ўціску на моўнай глебе.

У нашых суседзяў, беларусаў, афіцыйнае «дзвюхмоўе» на дзяржаўным узроўні з 1995 года, то ёсць з чым параўнаць, і паспрабаваць не дапусціць тых жа памылак. Фармальнае дзвюхмоўе ў Беларусі і дэ-факта, а таксама і дэ-юрэ, з'яўляецца аднамоўем - зразумела, аднамоўем расейскім. Закон не абавязвае чыноўніка адказваць на той мове, на якой да яго звяртаецца грамадзянін, або на якой ён атрымаў пісьмовы запыт. Гэта значыць, нават калі асоба і звяртаецца ў дзяржаўныя органы па-беларуску, гэта яшчэ не гарантуе таго, што адказ яна атрымае на сваёй роднай (і дзяржаўнай) мове! Закон «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» паведамляе, што «у Беларусі мовамі справаводства і дакументацыі, з'яўляюцца беларуская і (або) руская мовы». Гэтая зачэпка («або») дазваляе чыноўнікам не адказваць на запыт той жа мовай, якой запыт паступіў, што з'яўляецца найпоўнай бязглуздзіцай, бо ператварае фармальна дзяржаўны статус беларускай у сапраўдны фарс. Малады беларускі палітык і грамадскі актывіст, Ігар Случак, паспрабаваў змяніць гэтую сітуацыю, і заснаваў персанальную кампанію «беларускамоўнага справаводства». Ён разаслаў усім 110-ці дэпутатам беларускага парламента прапанову змяніць закон такім чынам, каб выкінуць з закона слова «або» - і гэтым забяспечыць вядзенне дакументацыі і службовай перапіскі абодвума дзяржаўнымі мовамі, у чым, уласна, і павінна была заключацца «двухмоўе». Але нават на такую, даволі мінімалісцкую саступку на карысць мовы тытульнай нацыі, беларускія ж парламентарыі не пагадзіліся. У адказе, які спадар Случак атрымаў ад старшыні дэпутацкай камісіі па пытаннях адукацыі, культуры, навукі, і навукова-тэхнічнага прагрэсу, сказана: «Выкладзеныя прапановы аб унясенні змяненняў у Закон "Аб мовах" на наш погляд, прывядуць, да ўскладненняў ў парадку выкарыстання дзяржаўных моваў, непатрэбнага, у большасці выпадкаў, дублявання тэкстаў, а значыць - да істотнага павелічэння грашовых і матэрыяльных выдаткаў. Улічваючы гэта, камісія лічыць немэтазгодным падтрымліваць гэтыя прапановы па змене Закона».

Як бачым, спробай захаваць дзяржаўныя сродкі можна апраўдаць практычна ўсе, у тым ліку і лінгвацыд. Маразматычнасці сітуацыі надае той факт, што беларуская мова знішчае беларуская ж дзяржава. Але, нават калі адкінуць юрыдычны аспект праблемы, то, здавалася б: ці шмат дзяржаўных служачых не адказваюць беларускамоўным грамадзянам па-беларуску? Я пацікавіўся пра гэта ў спадара Случака, і высвятліў, што даволі шмат. Ігар разаслаў ва ўсе 118 раёнаў краіны прапановы па належным забеспячэнні пазіцыі беларускай мовы. Пакуль вынікі наступныя: у 42 выпадках адказы паступілі рускай, прычым, з іх нават пры паўторным запыце з просьбай даць адказ беларускай, 19 усё адно адказалі па-расейку - вось вам і ўсё «дзвюхмоўе». Яшчэ ў 11-ці раёнах не адказалі наогул ... Барацьба нашых палкіх «дзвюхмоўнікаў» - гэта, па сутнасці, барацьба за маральную дэградацыю, за права ня ведаць мовы тытульнай нацыі. Чаго варты толькі капрыз таго ж Кастусёва ў дачыненні да чыноўнікаў «прадастаўляць яму дакументы выключна на расейскай мове»! Думаю, нам варта добра засвоіць беларускія «урокі дзвюхмоўя», і зрабіць для сябе высновы. Сапраўды, дзвюхмоўе патрабуе даволі істотных матэрыяльных выдаткаў. Таму ня будзем аплачваць са сваёй кішэні паразітычнае «развіццё» расейшчыны, а лепш ўсяляк падтрымаем ўласную, украінскую мову.

Джерело: http://www.arche.by/by/40/10/6506/Дэпутацкі-маразм-на-моўным-грунце-ў-Беларусі.htm
Категорія: Васіль Бабіч | Додав: Baselio (23.10.2011) | Автор: Васіль Бабіч
Переглядів: 744 | Коментарі: 3 | Рейтинг: 0.0/0
Всього коментарів: 0
Ім`я *:
Email *:
Код *:
Апытваньне
Якой павінна быць дзяржаўная мова ў Беларусі?
Всього відповідей: 71
Сябры праекту
Статыстыка

Ан-ляйн усяго: 1
госьці: 1
карыстальнікі: 0
Ігар Случак, Васіль Бабіч © 2024
Зробити безкоштовний сайт з uCoz